На ўсёй тэрыторыі Сірыі ў чацвер адключылася электрычнасць, прычыны здарэння пакуль не выяўленыя.

Па словах жыхароў Дамаска, горад быў цалкам абясточаны з 13:00 па мясцовым часе. Мабільныя правайдэры таксама папярэдзілі пра магчымыя перабоі ў працы інтэрнэту. Як паведамляюць міжнародныя агенцтвы, цяпер спецыялісты спрабуюць выявіць прычыну здарэння.

Міністэрства энергетыкі краіны афіцыйна заявіла, што робіць усё магчымае для хутчэйшага аднаўлення энергазабеспячэння. У ведамстве спадзяюцца, што вярнуць святло атрымаецца на працягу наступных некалькіх гадзін.

Перабоі з энергазабеспячэннем за пяць гадоў грамадзянскай вайны здараліся ў розных рэгіёнах Сірыі неаднаразова, аднак выпадкі адключэння электрычнасці на тэрыторыі адразу ўсёй краіны да гэтага часу вельмі рэдкія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?