Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) на адзін год адхіліў турэцкі клуб «Галатасарай» ад удзелу ў спаборніцтвах еўракубкаў за парушэнні фінансавых правілаў арганізацыі.

Ва УЕФА растлумачылі, што кіраўніцтва клуба не выканала патрабаванняў па рэгуляванні дапушчальнага ўзроўню фінансавых страт.

Прадстаўнік «Галатасарая» заявіў агенцтву Асашыэйтэд прэс, што каманда вывучае тэкст рашэння і пазней выступіць з афіцыйным каментаром.

Так званы прынцып «фінансавага фэйр-плэй» (financial fair-play) дазваляе футбольным клубам мець выдаткі, сума якіх перавышае іх жа даходы не больш чым на 5 млн еўра.

Як высветлілі следчыя УЕФА, турэцкі клуб не змог паказаць станоўчы фінансавы баланс у перыяд назірання з боку футбольнага саюза.

«Галатасарай» — адзін з самых паспяховых футбольных клубаў краіны, 20-кратны чэмпіён Турцыі, 15-разовы ўладальнік Кубка Турцыі, а таксама ўладальнік Кубка УЕФА і Суперкубка УЕФА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?