«Мы не працуем у калгасе, трымаем сваю гаспадарку і жывём за кошт яе, — напісаў чытач «Нашай Нівы» праз каменты на сайце. — Палічым: у кастрычніку 2012 года за 1 літр здадзенага малака плацілі 2500 бел. руб., на той час курс даляра быў 8 500 руб. (гэта 0,29$), цяпер за 1 л малака — 3700 бел. руб (на сёння 0,17$). Пры гэтым цэны на паліва і электрычнасць за гэты час выраслі нашмат больш. А мы таксама хочам мець выгоды: душ, мікрахвалёўку, пральную машыну, гарачую ваду, хуткі інтэрнэт і адпачынак у Турцыях… Але палітыка дзяржавы на знішчэнне сельскай гаспадаркі і вяскоўца ідзе паспяхова! За цяжкую няўдзячную працу нам плацяць слёзы… Бацькі ўсімі сіламі выпіхваюць дзяцей з вёскі. Ніхто не паважае і не спрыяе вясковаму гаспадару. Ды яшчэ на смех: усім шматдзетным сем'ям пабудавалі сацыяльнае жыллё ў гарадах. Вывезлі і гэтых. Дзякуем дзяржаве, што «падымае» вёску!» — піша чытач.
Ліст чытача: «Дзяржава падымае вёску? Не смяшыце! Раней за 1 л здадзенага малака плацілі 0,29$, цяпер — 0,17$» 7
0
0
0
0
0
0