Суд на поўдні Егіпта прысудзіў трох вучняў школы да пяці гадоў зняволення кожнага за «абразу ісламу».

Яшчэ адзін падлетак ва ўзросце 15 гадоў будзе накіраваны ў калонію для непаўналетніх на нявызначаны тэрмін. Усе яны з'яўляюцца коптамі (егіпецкія хрысціяне).

Чацвёра школьнікаў былі асуджаныя з-за відэа, на якім адзін з іх прыкідваўся мусульманінам, які моліцца.

Яшчэ чацвёра стаялі ззаду, смяяліся і ўдавалі абезгалоўліванне мусульманіна (адзін з падлеткаў уцёк, яго шукаюць). Відэа было знята ў студзені 2015 года, на той момант школьнікам было па 15—17 гадоў.

Па словах адваката Махера Нагіба, прысуджаныя школьнікі пражываюць у правінцыі Эль-Мінья. Яны не былі затрыманыя і не прысутнічалі на судзе.

Як адзначыў Нагіб, яму цяжка паверыць, што падлеткаў прысудзілі да такіх тэрмінаў. Паводле яго слоў, у гэтым выпадку было дастаткова штрафу.

Адвакат спрабаваў даказаць суду, што яго падабаронныя смяяліся не над ісламам, а над жорсткімі карамі экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава». Зараз Нагіб рыхтуецца абскардзіць прысуд.

Відэа зняў на свой тэлефон настаўнік школьнікаў — 42-гадовы Гад Юнан. Пасля гэтага відэа трапіла да суседзяў школьнікаў, якія жылі ў вёсцы Аль-Насрыя. Каля дзвюх тысяч мусульман выйшлі на вуліцы і ўчынілі пагромы копцкіх дамоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?