Шатландская фірма Ostin Shield прэзентавала калекцыю куленепрабівальнай мэблі, распрацаванай спецыяльна на выпадак тэрактаў.

Osdin Shield

Osdin Shield

Гарнітур складаецца з крэслаў і канап, умацаваных адмысловымі бронепласцінамі. У прэс-рэлізе кампаніі гаворыцца, што пласціны не відаць няўзброеным вокам, яны ніяк не псуюць сучасны і стыльны дызайн мэблі і не ствараюць дыскамфорту.

Як заяўляе вытворца, бронепласціны гарантавана абараняюць ад самых папулярных пісталетных калібраў, а таксама ад расійскага прамежкавага патрона калібру 7,62 мм, які выкарыстоўваюць, у прыватнасці, раннія варыянты аўтамата Калашнікава.

Па задумцы кампаніі, у выпадку нападу тэрарыстаў з агнястрэльнай зброяй іх патэнцыйныя ахвяры змогуць схавацца ад агню за браняванай мэбляй, што істотна павысіць іх шанцы на выжыванне.

Кампанія адзначае, што, як прадэманстравалі нядаўнія тэракты ў Парыжы, у апошні час тэрарысты ўсё часцей аддаюць перавагу аўтаматам перад бомбамі. Першай рэакцыяй людзей на падобныя напады звычайна становіцца спроба схавацца за чымсьці, часцей за ўсё за мэбляй.

У сувязі з гэтым кампанія лічыць, што куленепрабівальная мэбля магла б карыстацца попытам у бараў, рэстаранаў, гасцініц і іншых грамадскіх месцаў, якія патэнцыйна могуць стаць аб'ектам нападу тэрарыстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?