У бліжэйшыя суткі, 4 снежня, чакаецца воблачна з праясненнямі. Месцамі невялікія ападкі (у асноўным дождж), туман, ноччу і раніцай слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, днём парывісты, месцамі да моцнага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3.. + 3°С, максімальная днём +2.. + 7°С. Атмасферны ціск ноччу істотна не зменіцца, днём будзе падаць.

5 снежня ўначы праз Беларусь будзе праходзіць франтальны раздзел з Балтыкі, днём на надвор'е ў асноўным будуць аказваць уплыў цёплыя паветраныя масы атлантычнага паходжання. Ноччу і раніцай на большай частцы, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0.. + 5°С, максімальная днём +2.. + 8°С.

6 снежня надвор'е будуць фармаваць цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з Атлантыкі, на поўначы адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту. Пераважна па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0.. + 6°С, максімальная днём +4.. + 10°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?