Delfi.lt

Delfi.lt

Атлантычныя цыклоны, якія будуць гаспадарыць на Поўначы Еўропы ўвесь тыдзень, перакрыюць паступленне халоднага арктычнага паветра ў Беларусь. Нас чакае цёплае, сырое і ветранае надвор'е. Сярэдняя тэмпература чакаецца на 3—5 градусаў вышэй за норму.

Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У аўторак на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Ноччу і раніцай месцамі слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2 — + 3°С, максімальная днём 0 — +5°С.

У сераду, 2 снежня, з ростам атмасфернага ціску, кароткачасовы снег чакаецца пераважна па паўночным усходзе краіны. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 — +2°С, максімальная днём 0 — +5°С.

З чацвярга і да канца тыдня надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты, якія прынясуць на нашу тэрыторыю сагрэтае Гальфстрымам цёплае і вільготнае паветра.

У чацвер месцамі пройдуць невялікія ападкі, у асноўным дождж. У асобных раёнах туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — -5°С, па паўднёвым захадзе 1 + 3°С; максімальная днём 0 — + 7°С.

У пятніцу, 4 снежня, месцамі кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — +5°С, максімальная днём +1 + 7°С.

У выхадныя такі характар надвор'я захаваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?