фота Сяргея Зініна

фота Сяргея Зініна

Выходныя прынясуць у краіну пахаладанне: дажджы зменіць мокры снег, на дарогах з'явіцца галалёдзіца, дзе-нідзе зямля пакрыецца снегам. Пра гэта аспавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У суботу, 21 лістапада, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі, у асноўным дажджы. У асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — +5°С, максімальная днём 2 — +7°С.

У Мінску ў суботу чакаецца воблачнае надвор'е, кароткачасовыя дажджы, слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 3-8 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак 3 + 5°С.

У нядзелю, 22 лістапада, адаб'ецца ўплыў актыўных атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі, магчымы мокры снег. У асобных раёнах туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 — +4°С, па поўначы да -5°С; максімальная днём -1 — +4°С, па поўдні да +6°С.

У Мінску ў нядзелю днём кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег, слабы туман. Тэмпература ноччу каля 0, днём 1 — +3°С.

У пачатку наступнага тыдня надвор'е будуць фармаваць атмасферныя франты і прахалодныя паветраныя масы, якія паступаюць з поўначы Еўропы, тэмпература яшчэ панізіцца, а ападкі будуць выпадаць у асноўным ужо ў выглядзе снегу.

У панядзелак, 23 лістапада, месцамі кароткачасовы снег, мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман і галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — -6°С, па поўдні да +2°С; максімальная днём -2 — +4°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?