У расійскай сталіцы ў бліжэйшыя дні адкрыюцца курсы барацьбы з дапамогай манаподаў (сэлфі-палак), паведамляе прэс-служба маскоўскага цэнтра адзінаборстваў M-PROFI.
AFP
«У апошні час пачасціліся выпадкі нападу на турыстаў. У такіх сітуацыях адзіным сродкам абароны ў іх былі сэлфі-палкі. У сувязі з гэтым ўзрасла неабходнасць навучацца самаабароне з іх дапамогай», — патлумачыла выданню Metro PR-менеджар цэнтра Дар'я Лапшына.
Поўны курс будзе ўключаць у сябе 5 заняткаў: адзін тэарэтычны і 4 практычных.
Арганізатары курсаў адзначаюць, што тэхніка самаабароны з дапамогай манаподаў будзе цікавая, у першую чаргу, падарожнікам, бо ў многіх краінах нярэдкія выпадкі нападу на турыстаў.
Між тым эксперты адзначаюць, што захапленне сэлфі ў апошні час ператварылася з нявіннай забавы ў экстрэмальны від фатаграфавання: дзеля ўдалага кадра людзі ўсё часцей сталі рызыкаваць жыццём і здароўем, што часам сканчаецца трагічна.