У бліжэйшыя суткі 12 лістапада ў Беларусі чакаецца воблачнае, ноччу з праясненнямі надвор'е.

Ноччу месцамі пройдуць невялікія дажджы. Раніцай і днём дажджы будуць на большай частцы тэрыторыі, месцамі - моцныя.

Вецер прагназуецца заходні 6-11 м/с. Чакаюцца парывы да 14 м/с, днём па паўднёва-заходняй палове — да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1—7 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 5—10 градусаў, па паўднёвым захадзе на працягу сутак будзе 8-12 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?