Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік паведаміў Еўрарадыё, што ў заканадаўстве не прадугледжаная перадача тэлевыступаў ад адных кандыдатаў у прэзідэнты другім. Так ён пракаментаваў просьбу, якую перадаў у ЦВК штаб Таццяны Караткевіч.

Як паведамлялася раней, 25 верасня ў Жлобіне Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яму не патрэбны час на тэлевыступы кандыдатаў у прэзідэнты. Ён заявіў, што гэты час могуць выкарыстоўваць іншыя кандыдаты, калі пажадаюць. Штаб кандыдаткі Таццяны Караткевіч падаў у ЦВК просьб уперадаць ёй невыкарыстаны кандыдатам Лукашэнкам эфірны час. Разам з тым штаб Караткевіч гатовы падзяліць гадзіну тэлеэфіру з іншымі кандыдатамі.

Еўрарадыё спыталася ў Мікалая Лазавіка, ці можа кандыдатка спадзявацца на станоўчае рашэнне ЦВК.

«Я думаю, тут найперш трэба, каб Аляксандр Рыгоравіч пацвердзіў свой намер перадаць камусьці гэты час. Гэта яму вылучана. І калі ён вырашыў падараваць яго камусьці… Хаця паводле закону гэта не прадугледжана — ён сам павінен выступаць».

Сакратар ЦВК нагадаў, што час на тэлевізіі даецца для прадстаўлення сваёй перадвыбарчай праграмы. І ў гэты час кандыдат не мае права нават выставіць сваю давераную асобу — павінен выступаць сам.

Чыноўнік адзначыў, што не гатовы адразу адказаць, наколькі правамерна выглядае такая перадача эфірнага часу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?