Супрацоўнікі міліцыі не перавысілі паўнамоцтваў пры затрыманні беспрацоўнага на станцыі метро «Уручча» 18 верасня. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч падчас жывой тэлефоннай лініі з грамадзянамі.

«Мы праводзім ўнутранае разбіральніцтва. Супрацоўнікі міліцыі дзейнічалі адпаведна з заканадаўствам і не перавысілі сваіх паўнамоцтваў. Іх дзеянні намі ацэненыя як адпаведныя ўсім нормам і правілам ў такіх выпадках», — сказаў Ігар Шуневіч.

Разам з тым, міністр заклікаў журналістаў да больш прафесійнай працы. «Інфармацыя, якая з'яўлялася ў СМІ, была накіравана толькі на дыскрэдытацыю органаў унутраных спраў, і не больш. Ніхто не збіраўся ўстанаўліваць ісціну. Я б хацеў, каб карэспандэнты давалі інфармацыю не для таго, каб зрабіць сенсацыю, а каб данесці праўду», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?