фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Крама «Ласунак» (Лакомка) у цэнтры Мінска з 1 кастрычніка не зачыняць. Ён працягне працу ў ранейшым рэжыме. Пры гэтым незалежна ад таго, хто будзе арандаваць гандлёвую плошчу, кандытарскі магазін тут захаваюць.

Пра гэта tut.by паведаміла Ніна Емяльянава, начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама.

Раней магазін планавалася зачыніць на рэканструкцыю, у ім скараціўся асартымент. У сувязі з гэтым «Ласунку» далі прадпісанне, якое яны ўжо ліквідавалі. Пастаўкі прадукцыі адноўлены ў поўным аб'ёме.

Ніна Емяльянава падкрэсліла, што незалежна ад таго, хто будзе арандаваць плошчы, тут захаваюць кандытарскі магазін. Ці будуць яго рэканструяваць, пакуль невядома. Аднак Мінгарвыканкам не выдаваў дазволаў на мадэрнізацыю «Ласунак» і не ўзгадняў праектную дакументацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?