Васіль Парфянкоў атрымаў шматлікія раненні ў нагу.

Васіль Парфянкоў атрымаў шматлікія раненні ў нагу.

«У раёне Пяскоў а 14:30 [17 верасня] адбылася баявая сутычка з сепаратыстамі, у выніку якой нашы паклалі трох. Некалькі байцоў батальёна АУН атрымалі раненні, сярод іх беларус «Сябра» Вася Парфянкоў, — гаворыцца ў паведамленні ў суполцы «Згуртаванне патрыётаў» у фэйсбуку, што змяшчае навіны пра беларусаў, якія ваююць на баку Украіны. — Пасля спрацоўкі сігнальнай ракеты хлопцы высунуліся на перахоп варожай ДРГ [дыверсійна-разведнай групы], адбыўся кантактны бой, нашых абстралялі [з гранатамёта], пяцёра параненыя. Хлопцаў даставілі ў бальніцу Днепрапятроўска, адзін у рэанімацыі, астатнія ў стабільным стане — жыць будуць», — гаворыцца ў паведамленні.

У 2014 годзе беларус, былы палітвязень Васіль Парфянкоў выйшаў з турмы. Разам з жонкай і сынам ён пераехаў ва Украіну і запісаўся ў добраахвотны батальён, каб ваяваць за незалежнасць і цэласнасць Украіны.

Усяго дзясяткі беларусаў бяруць удзел у антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны. Адзін з іх, Алесь Чаркашын з Брэста, загінуў, прынамсі трое былі параненыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?