Цэнтр распродажаў Outlet Białystok запусціў бясплатны аўтобус на 19 месцаў з Гродна. Ён будзе ездзіць штосуботу. На першы рэйс ўжо няма месцаў, распавялі ў кампаніі «Трансагентство Фаварыт».

«Аўтобус запоўнілі літаральна за некалькі гадзін, — распавядае дырэктар «Трансагенцтва Фаварыт» Уладзімір Саўко. — Але яшчэ не факт, што ўсе, хто забраніраваў месца, паедуць. Калі б чалавек грошы заплаціў, то паехаў бы ці ў выпадку чаго прыйшоў вярнуць грошы за квіток.

Аўтобус будзе адпраўляцца з прыгараднай платформы № 24 аўтавакзала Гродна ў 7:00. У Outlet Białystok прыбывае ў 9:00. Беларусам даюць тры гадзіны на наведванне крамы, затым аўтобус адпраўляецца ў Гродна.

У ахвотных скарыстацца бясплатным аўтобусам павінны быць дзейсныя візы. Рэйс ажыццяўляе польскі перавозчык.

Пакуль дакладна вядома аб трох рэйсах па маршруце Гродна — Outlet Białystok — Гродна 19, 26 верасня і 3 кастрычніка. Ці будзе ездзіць бясплатны аўтобус у далейшым, невядома.

Даехаць з Мінска да Беластока на рэйсавым аўтобусе можна за 350 тысяч рублёў, з Гродна за 110—150 тысяч рублёў. Шоп-тур з Мінска ў Беласток каля 450—600 тысяч рублёў у залежнасці ад дня і праграмы паездкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?