Беларусы сярод сусветных лідараў па спажыванні бульбы. 

Пры гэтым гаспадаркі штогод скарачаюць плошчы «пад бульбу». Летась для гэтых мэтаў было выдзелена 310 тысяч гектараў. Падчас прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі лічба была ў 2,5 разу большай.

Агулам за мінулы год было сабрана 6,28 мільёна тон бульбы — у сярэднім па 204 цэнтнеры з кожнага гектара.

Дзе зямля ўрадзіла найлепш? Белстат апублікаваў дадзеныя па ўраджайнасці бульбы ў розных раёнах краіны. Лічбы не выглядаюць абсалютнай ісцінай, бо не ўлічваюць валавы збор.

Напрыклад, у раёне-лідары, Гродзенскім, сабралі бульбы ў пяць разоў менш чым у Воранаўскім.

Аднак у рэйтынгу ацэньвалася менавіта ўраджайнасць.

Топ-5 самых ураджайных раёнаў (цэнтнераў бульбы з гектара)

1. Гродзенскі 395

2. Клічаўскі 380

3. Нясвіжскі 370

4. Бабруйскі 367

5. Астравецкі 365

Топ-5 самых неўраджайных раёнаў (цэнтнераў бульбы з гектара)

1. Касцюковіцкі 54

2. Расонскі 61

3. Браслаўскі 66

4. Хоцімскі 79

5. Лёзненскі 87

Адметна, што ў трох раёнах Беларусі — Кармянскім, Круглянскім, Дрыбінскім — бульбу не вырошчваюць зусім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?