1996
2014
Астраномы ўжо 18 год назіраюць праз радыётэлескопы за нараджэннем W75N(B)-VLA2 у сузор’і Лебедзя, распавядае Geektimes.
У 1996 годзе астраномы назіралі невялічкую вобласць іанізаванага ветру, што выкінула протазорка. Новыя здымкі паказваюць дэфармацыю іанізаванага рэчыва.
Протазорка W75N(B)-VLA2 мае ўзрост усяго ў пару тысяч год, яна цяжэй за Сонца ў два разы.
Назіранні за нараджэннем зоркі адбываюцца практычна ў рэальным часе — з папраўкай на адлегласць у 4200 светлавых год.
На самой справе падчас таго, што назіраюць навукоўцы, у Старажытным Егіпце фараонам стаў Хеці I. Ён распачаў IX дынастыю і аб’яднаў пад сваёй уладай увесь Егіпет, ды ўчыніў багата зла ўсім егіпцянам, быў ахоплены вар’яцтвам і забіты кракадзілам (калі верыць гісторыку і жрацу Мафеону).
W75N(B)-VLA2 будзе канчаткова сфармаваная толькі праз сотні тысяч год. Астраномы будуць надалей назіраць за протазоркай, каб атрымаць інфармацыю, што дапаможа зразумець механізмы не толькі фармавання зорак, але і ўсяго свету.