Музычны партал Tuzin.fm прадставіў рэйтынг найвялікшых беларускіх песень.

Ключавыя персоны рэйтынгу — Вольскі, Мулявін і Міхалок.

Ключавыя персоны рэйтынгу — Вольскі, Мулявін і Міхалок.

«Гэты рэйтынг – спроба хоць крыху запоўніць прагалы ў веданні сваёй музыкі, — тлумачаць аўтары рэйтынгу. — Ён складзены на падставе апытання 90 экспэртаў розных пакаленняў. Тых персонаў, якія зрабілі свой унёсак у развіццё сучаснай беларускай музычнай культуры – непасрэдна саміх музыкаў, знаўцаў і даследчыкаў, культуролагаў, прадзюсараў, кліпмэйкераў, рэжысёраў, паэтаў-песеннікаў, гукарэжысёраў, прадстаўнікоў прэсы, радыё і тэлевізіі».

У рэйтынг увайшлі розныя песні беларускіх выканаўцаў у незалежнасці ад мовы і жанру. «Танцы на даху» Ulis суседнічаюць з «Чёрным бумером» Сярогі, мроеўская «Краіна крывавых дажджоў» — з ляпісаўскай «Ты кінула».

Азнаёміцца з журы і працэсам складання рэйтынгу можна тут.

Топ-10 беларускіх песень выглядае так:

  1. «Песняры» — Александрына
  2. N.R.M — Тры чарапахі
  3. «Верасы» — Завіруха
  4. «Песняры» — Касіў Ясь канюшыну
  5. N.R.M — Паветраны шар
  6. «Сябры» — Шуміце, бярозы
  7. Krama — Бяжы, хлопец
  8. Праект «Я нарадзіўся тут» — Я нарадзіўся тут
  9. Ulis — Радыё Свабода
  10. «Песняры» — Белавежская Пушча

Гімн «Магутны Божа» заняў 11 месца, за ім — «Простыя словы» з «Народнага альбома».

Агулам у сотню трапіла два дзясяткі песень, што выконвалі «Песняры». Скандальная «Малітва» заняла 13 месца. У сотні знайшлося 15 песень, да якіх руку прыклаў Лявон Вольскі. У «Ляпісаў» 9 песень, найвышэйшая 37-я пазіцыя ў «Капітала».

«Пагоня» на верш Багдановіча» на 40 месцы, «Развітанне з Радзімай» на музыку Агінскага і словы Сокалава-Воюша — на 41-м. «Здравствуй, чужая милая» Аляксандра Саладухі, што стала інтэрнэт-мемам, заняла 19 месца.

Паслухаць топ-100 беларускіх песень па версіі Tuzin.fm >>>

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?