Вокладку летняга брытанскага часопіса «Porter» упрыгожвае мадэлька Карлі Клос… і шчанюк, які адцягвае ўвагу ад жаночай прыгажосці.

Падаецца, што секс перастае даваць эфект у якасных часопісах, але сабачкі, коцікі і іншыя чароўныя пухнатыя істоты з гэтай місіяй па-ранейшаму спраўляюцца.

Таму ў новага летняга брытанскага часопіса ёсць рэальныя магчымасці стаць вельмі папулярным.

Прыемна, што гэтая фатаграфія Бруса Вэбера зусім не падобная на тыя, што звычайна ўпрыгожваюць летнія нумары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?