У Мінску ўпершыню будзе прадстаўлены праект «Баль робатаў», які прыедзе ў беларускую сталіцу з Масквы.
Хэдлайнер выставы — англійскі эмацыйны робат Тэспіян, які адкрываў выставу CeBit у 2014 годзе разам з Ангелай Меркель і Дэвідам Кэмеранам. Ён здольны не толькі выказваць эмоцыі ды капіяваць рухі, але і па-тэатральнаму чытаць Шэкспіра.
Разам з ім на выставе будуць француз Нао, які ўмее чытаць казкі, і амерыканец Бакстар, які можа навучыцца пазнаваць новыя аб’екты і выконваць новыя заданні, а таксама расійскі Пушкін.
Наведнікаў чакаюць майстар-класы, робалабараторыя, спаборніцтвы па робасумо, разнастайныя робасувеніры.
Выстава будзе праходзіць у ГЦ «Скала» (вул. Пятра Глебкі, 5, каля метро «Спартыўная») з 11:00 да 21:00 ад 17 да 19 красавіка. Дзіцячы квіток будзе каштаваць ад 105 тысяч, дарослы ад 165 тысяч.