У заапарку Кіева ролю суркоў-сіноптыкаў выконваюць скунсы.
Пакуль у Харкаве сурок Цімка спрабаваў убачыць свой цень, у Кіеве прагнозамі надвор'я займалася скунс Агнеса. Гэтыя жывёлы таксама засынаюць на зіму. І таксама, як запэўніваюць у заапарку, могуць працаваць метэаролагамі.
«Сёння мы выманілі Агнесу з нары, а ўслед за ёй выйшлі ўсе астатнія скунсы, — кажуць у заапарку. — Звяркі былі зусім не соннымі і выглядалі бадзёра. А гэта значыць, што вясна прыйдзе рана — прыкладна ў сярэдзіне сакавіка».
Таксама Агнеса прадказала невялікія маразы ў лютым. На думку пухнатага сіноптыка, Кіеў яшчэ пакрыеь снежным футрам, і ў дзятвы будзе магчымасць пакатацца на санках з горак.
0
0
0
0
0
0