Французскі дом моды Celine змяніў твар — галоўнай гераіняй вясновай рэкламнай кампаніі стала 80-гадовая пісьменніца Джоан Дыдыян.
Хто такая Джоан Дыдыян? Пісьменніца, сцэнарыст, аўтар пяці мастацкіх раманаў і дзясяткаў эсэ, зорка інтэлектуальнага Нью-Ёрка, а з 1956 па 1963 гады — рэдактар амерыканскага Vogue.
Кадр з рэкламнай кампаніі Celine у Сетцы з'явіўся ўсяго адзін: Юрген Тэлер сфатаграфаваў Дыдыян у чорнай сукенцы з вясновай калекцыі і цёмных акулярах.
Ці з'явіцца пісьменніца на іншых здымках, пакуль не зразумела.
0
0
0
0
0
0