Упраўленне Следчага камітэта па горадзе Мінску ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да намесніка генеральнага дырэктара па вытворча-тэхнічным забеспячэнні i камплектаванні ЗАТ «Мінскі завод вінаградных він».

Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

Топ-менеджар падазраецца ў хабарніцтве. Следства выявіла, што намеснік гендырэктара МЗВВ, знаходзячыся ў сваім аўтамабілі ў Мінску, атрымаў хабар у памеры $5 тыс. за спрыяльнае вырашэнне пытання аб заключэнні і пралангацыі дамоваў транспартнай экспедыцыі і паставак сыравіны.

Дзеянні падазраванага кваліфікаваныя па ч. 2 арт.430 (атрыманне хабару) Крымінальнага Кодэкса Беларусі. Падазраваны заключаны пад варту. Следчыя таксама наклалі арышт на яго аўтамабіль. Расследаванне працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?