Дырэктар ЦРУ ЗША Джон Брэнан. Фота AP Photo/Carolyn Kaster
Дырэктар ЦРУ ЗША Джон Брэнан наведаў Кіеў «у ходзе паездкі ў Еўропу» ў мінулыя выходныя. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Белага дома Джэй Кэрні на брыфінгу для журналістаў.
ЗША «працягваюць ацэньваць» дзеянні Расеі ў дачыненні да Украіны, дадалі ў Белым доме. На пытанні журналістаў аб магчымых новых санкцыях супраць РФ, ён адказаў, што «аб'яваў аб дадатковых санкцыях у яго няма». Кэрні таксама падкрэсліваў, што Вашынгтон пастаянна кансультуецца па ўсіх гэтых пытаннях са сваімі саюзнікамі.
0
0
0
0
0
0