Канцэрт «Крамы», прымеркаваны да выхаду чарговага альбому «Усё жыцьцё — дзіўны сон», адбыўся ў клюбе «Фартуна». Свае вітаньні гурту даслалі Міхаіл Фінберг, Ірына Дарафеева, Ядвіга Паплаўская і Аляксандар Ціхановіч.
У канцэрце прыняў удзел лідэр расейскага гурту «Ліга блюзу» Мікалай Аруцюнаў. Ён павітаў гледачоў па‑беларуску і выканаў колькі песьняў з рэпэртуару «Крамы».
0
0
0
0
0
0