Натальля Пяткевіч

Перамоўная група па правядзеньні 14 кастрычніка «Эўрапейскага маршу» яшчэ 10 верасьня накіравала ліст намесьніцы главы Адміністрацыі прэзыдэнта Натальлі Пяткевіч. У лісьце падпісанты просяць аб сустрэчы з чыноўніцай з мэтай «абмеркаваньня пытаньняў арганізацыі і правядзеньня гэтага мерапрыемства». Яны просяць прызначыць сустрэчу ў любы зручны для Пяткевіч час. І хоць зварот быў накіраваны ўжо дзесяць дзён таму, адказу ўсё яшчэ няма, Натальля Пяткевіч маўчыць.

Сярод іншага ў лісьце гаварылася:

«Афіцыйная пазыцыя сёньня дае надзею на тое, што ў нашай краіне зьявіцца агульнае разуменьне пэрспэктываў разьвіцьця Беларусі. Між уладай і апазыцыяй няма рознагалосьсяў ў тым, што тычыцца неабходнасьці замацаваньня незалежнасьці краіны. І апазыцыя, і ўлада сёньня гавораць аб тым, што супрацоўніцтва з Эўропай адкрывае для Беларусі новыя магчымасьці. Пры асабістай сустрэчы мы змаглі б больш падрабязна абмеркаваць закранутыя тут пытаньні і пляны правядзеньня «Эўрапейскага маршу». Ліст падпісаны Віктарам Івашкевічам, Міхаілам Марынічам, Андрэем Саньнікавым, Станіславам Багданкевічам, Юр’ем Хадыкам».

Трэба нагадаць, што да сёньняшняга дня Менгарвыканкам ня даў адказу на заяву аб правядзеньні «Эўрапейскага маршу» 14 кастрычніка ад Кастрычніцкай плошчы да Нацыянальнай бібліятэкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?