Начны паказ адбудзецца ў кінатэатры «Мір». У праграме — тры новыя фільмы, усяночны прагляд якіх абыдзецца гледачам у 135 тыс. рублёў. Першы сеанс пачнецца ў 23.00.

Сярод навінак трылер «Ілюзія падману», фантастычны фільм «Пасля нашай эры» і камедыя «Хлапечнік — частка ІІІ».

Акрамя кіно, наведвальнікаў чакае гульня ў «Мафію», фотасесія ад прафесійных фатографаў, выступленне артыстаў і майстар-класы, сюрпрызы і розыгрышы.

Начныя кінасеансы практыкаваліся ў Мінску і раней.
Так, у 2002 годзе летам можна было схадзіць на фільм у 22.40. У 2006 годзе эксперыментальны праект рэалізаваў кінатэатр «Цэнтральны» — тут паказы пачыналіся ў 1.00, 3.00 і 5.00. Пасля апоўначы дэманстраваліся розныя фільмы з асноўнага рэпертуару.

У гэтым годзе арганізатары пайшлі далей — прапанавалі мінчанам правесці ў кіназалах усю ноч па адным квітку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0