У мінскім тралейбусе стрэліла кола, пацярпела дзяўчына - відэа 2
«Выбух у тралейбусе, ёсць пацярплая» — відэа змясціў у Ютубе відавочца здарэння ў Мінску. І дадаў каментар з апісанем падзеі.
«6 красавіка, а 17.20 на Партызанскім праспекце каля скрыжавання з вуліцай Варвашэні ў тралейбусе 3-га маршрута „стрэліла“ пярэдняе кола. Кіроўца змагла ўтрымаць машыну, бо рухалася з невялікай хуткасцю. Ад разрыву кола былі пашкоджаныя ўнутраная і знешняя абшыўка тралейбуса, сарваныя сядушкі з двух сядзенняў. На падлозе апынулася аглушаная дзяўчына. Пасажыры разам з кіроўцам аказалі першую медыцынскую дапамогу пацярпелай і выклікалі хуткую».