Дзмітры Сямёнаў нарадзіўся ў Мінску ў 1926 г. у сям’і інтэлігентаў.
Ягоныя бацькі былі эканамістамі з вышэйшай адукацыяй. Падчас нямецкай акупацыі Дзмітры вучыўся ў фельчарскай школе ды працаваў у Краязнаўчым (Гістарычным) музеі пад кіраўніцтвам Антона Шукелойця.
Дзённік пачаў весці 1 студзеня 1943 г. Сістэматычна запісваў тагачасныя падзеі:
бягучае жыццё, апісваў вучобу, прызнанні ў каханні, паходы ў кіно. Сямёнаў, дарэчы, прыводзіць падрабязны рэпертуар мінскіх кінатэатраў за немцамі, сістэматычныя аблавы паліцыі. Падрабязна апісваў нават, чым харчаваўся ў той галодны час.

Напр.: [17 красавіка 1943, сыбота] «У школу пайшоў да 10-й, як і заўсёды па сыботам. Сьнеданьне маё было надзвычайна поснае, і я, доўга ня думаючы, прыправіў яго скаварадою сала з цыбуляй. Зрабіў гэта цішком. У школе была першая лекцыя матэматыка…»

Вачыма падлетка мы бачым Мінск пад нямецкай акупацыяй.
Погляд звычайнага юнака, які, праўда, у 1944 г. апынуўся на эміграцыі, у тым ліку апісаўшы і эвакуацыю экспанатаў музея з Мінска ў Сілезію.

Дарэчы, дырэктар Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў ЗША Вітаўт Кіпель падрабязна пракаментаваў «Дзённік», недзе нешта ўдакладняючы, недзе дадаючы новыя звесткі, а недзе спрачаючыся з Сямёнавым.

Далей Сямёнаў дакладна натуе і жыццё ў Нямеччыне: перад капітуляцыяй, першыя паваенныя гады. з Нямеччыны Сямёнаў выехаў у ЗША, вывучаў паліталогію ў Ратгерскім універсітэце (гэты факультэт, дарэчы, скончыў і Віталь Сіліцкі).

Аднак Сямёнаў потым працаваў хімікам. Памёр у 1982 г. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансвіку.

* * *

Дзённік. 1943–1947/Дзмітры Сямёнаў. — Мінск: — Медысонт, 2012. — 334 с. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд», № 23). Навуковы рэдактар: Наталля Гардзіенка.

Рыхтаваў дзённік да друку Лявон Юрэвіч, ён жа напісаў прадмову.

Дзе купіць: у асноўных кнігарнях Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?