Фільм рэжысёра Пітэра Джэксана «Хобіт: нечаканае падарожжа», які стартаваў у ЗША ў мінулыя выходныя, выйшаў у лідары паўночнаамерыканскага пракату, а таксама ўстанавіў рэкорд найлепшага снежаньскага старту за ўсю гісторыю.

Пры бюджэце $ 65 млн. толькі за прэм’ерныя выхадныя фільм сабраў у Паўночнай Амерыцы $ 84,8 млн., а па ўсім свеце — амаль $ 223 млн. У гэты ж час эксперты ўжо прагназуюць, што за калядныя і навагоднія святы агульнасусветныя зборы «Хобіта» могуць перавысіць мільярд даляраў.

Цыкл фільмаў «Хобіт», заснаваны на аднайменнай кнізе Джона Толкіна, з’яўляецца перадгісторыяй знакамітай сагі «Уладара пярсцёнкаў», якую Джэксан экранізаваў з 2001 па 2003 год.

У Мінску паказ «Хобіта» пачнецца 19 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?