Улады Фіджы заклікалі грамадзян да эвакуацыі з-за трапічнага цыклона «Эван», які насоўваецца на архіпелаг.
Грамадзянам, якія жывуць у нізінах, прапанавана эвакуявацца ў бяспечныя месцы.Па словах сіноптыкаў, хуткасць ветру можа складаць да 200 км у гадзіну.
Часовы прэм'ер-міністр, галоўнакамандуючы Фіджы Фрэнк Мбаінімарама заявіў, што ніхто з жыхароў архіпелага не застрахаваны ад наступстваў цыклону, які ўжо стаў прычынай гібелі трох чалавек на Самоа.
0
0
0
0
0
0