Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

34-гадовы мужчына пайшоў разам з маленькім сынам на прагулку, але дадому вярнуўся адзін.

Прапажу хлопчыка першымі заўважылі бабуля і дзядуля. Але мужчына быў настолькі п'яны, што толкам нічога расказаць не змог.

Не атрымаўшы выразных адказаў на свае пытанні, сваякі адправіліся шукаць унука. Самастойна знайсці не ўдалося — давялося выклікаць міліцыянтаў. Яны і знайшлі хлопчыка ў аднаго з таварышаў бацькі.

Як аказалася, на прагулцы бацька дзіцяці ўбачыў знаёмага і вырашыў сустрэчу добра адзначыць. Аднак не разлічыў сілы, з алкаголем перабраў і, не даўшы рады з сабой, заснуў на лавачцы побач з домам.

Сын не змог пабудзіць бацьку і ў выніку пайшоў у госці да яго таварыша. Там яго і знайшлі міліцыянты.

Чытайце таксама:

П'яны 24-гадовы беларус буяніў у ноч на нядзелю на вакзале нямецкай Геры

Юны і п'яны мінчук-наркаман напракудзіў у дзіцячым садку і разнёс два пад'езды. Як яго пакаралі?

Колькі далі п'янаму мінчуку, які ўдарыў «ружачкай» выпадковага чалавека? Гэта ж не палітыка, таму яго пакінулі дома

Клас
1
Панылы сорам
20
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
10