Petrovsky called for the creation of a mobilization type of economy of Belarus Петровский призвал к созданию экономики Беларуси мобилизационного типа Пятроўскі заклікаў да стварэння мабілізацыйнага тыпу эканомікі Беларусі

Пятро Пятроўскі. Скрын відэа: CTVBYvideo / YouTube

Тэмай чарговай праграмы «Па сутнасці» стала пытанне бяспекі Беларусі. Удзельнікі імкнуліся тлумачыць гледачам тэзіс Лукашэнкі аб тым, што Беларусь не збіраецца ваяваць і «Расіі цяпер патрэбная такая Беларусь».

Вядучыя звярнулі ўвагу на прызначэнне былога намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі Ігара Бурмістрава мэрам Наваполацка — горада, дзе знаходзіцца адно з буйных нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў краіны. Ці з'яўляецца гэта прыкладам падрыхтоўкі Беларусі да вайны?

Палітолаг Пятро Пятроўскі заўважыў: «Наша краіна жыве ў момант не толькі мабілізацыі для забеспячэння бяспекі, але і для забеспячэння эканомікі, народнай гаспадаркі».

Сённяшнюю сітуацыю ён ацаніў як паўблакаду. Аб якой сведчыць скарачэнне колькасці пагранічных пераходаў з боку краін Захаду з Беларуссю.

«Ствараюцца ўсе перадумовы для таго, каб цалкам заблакаваць нас з гэтага боку», — лічыць палітолаг.

Акрамя гэтага, Беларусь адчувае «санкцыйную агрэсію з боку калектыўнага Захаду».

Таму, адзначае Пятроўскі, «мы абавязаны адпаведна рэагаваць на падобныя выклікі. Гэта значыць мабілізацыйны тып эканомікі».

Як тлумачыць палітолаг, «гэта значыць не тое, што мы павінны вырабляць снарады, а тое, што павінна быць жорсткая дысцыпліна і мы павінны быць гатовымі вырабляць тую колькасць прадуктаў, якая нам неабходна. І больш за тое — імпартазамяшчаць тыя тэхналогіі, якія нам неабходны, і доступ да якіх нам спрабуюць закрыць, у максімальна хуткія тэрміны».

Чытайце таксама:

Пятро Пятроўскі: Трэба ўводзіць крымінальную адказнасць за нацыяналізм і лібералізм

Азаронак з Пятроўскім даказвалі, чым сілавікі карыснейшыя за праграмістаў, не абышлося без істэрыкі

Азаронак і Пятроўскі: Нам трэба чырвона-карычневая Расія. Абы не было вайны — гэта лозунг для жанчын

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
24
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2