Ужо некалькі гадоў сацсеткі беларусаў скараюць відэа з плантацыі цюльпанаў фермерскай гаспадаркі «Знаходка Палесся», якая знаходзіцца ў вёсцы Тышкавічы Іванаўскага раёна. Поле з тысяч цюльпанаў, якое празвалі «беларускай Галандыяй», і гэтай вясной прыкоўвала да сябе погляды мноства беларусаў.
А вось цяпер, калі цюльпаны яшчэ не адцвілі, іх скасілі трактарам. Карыстальнікі сацсетак не зразумелі, навошта гэта зрабілі?
«Сэрца баліць на такое глядзець, шкада кветкі», — выказалася адна з карыстальніц.
«Ой, як шкада, такую прыгажосць пад трактар!», — абурыўся яшчэ адзін каментатар.
«Ой, а навошта так з кветкамі?», — задаўся пытаннем яшчэ нехта.
Аднак, як патлумачыла дзяўчына, што зняла відэаролік, падобныя дзеянні — нармальны для вырошчвання гэтых кветак працэс.
«Як шкада, калі скошваюць такую прыгажосць! Але гэта неабходна для фарміравання цыбулін», — напісала яна ў суправаджэнні да відэа.
Як ні дзіўна, але кашэнне квітнеючых цюльпанаў — неабходная працэдура для росту і паспявання цыбулін кветак, якія пасля будуць выкарыстоўваць як пасадачны матэрыял. Гэтая практыка паўсюдна выкарыстоўваецца і ў славутых сваімі кветкамі Нідэрландах.
Калі актыўны перыяд цвіцення цюльпана падыходзіць да канца, яго скошваюць касілкай, каб цыбуліна не марнавала сілы і рэсурсы на падсілкоўванне бутона, які вяне.
Дарэчы, эксперты адзначаюць, што галоўку цюльпана лепш абломваць рукой, а не секатарам.
Чытайце таксама:
Прадпрымальнік хацеў зарабіць на кветках да 8 Сакавіка, але застаўся вінны ў 5 разоў больш