Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

За I квартал Мінскі аўтамабільны завод выручыў каля $105 млн (344 млн рублёў). Якім чынам атрымалася дасягнуць такога прыбытку, распавёў намеснік камерцыйнага дырэктара па рэалізацыі пасажырскай тэхнікі Уладзімір Дормаш, піша tochka.by.

Сума і праўда касмічная, улічваючы, што за ўвесь 2023 год завод зарабіў толькі $210 млн (Br688 млн). Па сутнасці, за квартал прыбытку было столькі ж, колькі і за паўгода працы.

Дасягнуць гэтага атрымалася дзякуючы высокім тэмпах вытворчасці. За тры месяцы завод выпусціў 392 адзінкі пасажырскага транспарту і выйшаў на паказчык 135 машын штомесяц.

У планах у прадпрыемства вырабіць 1700 аўтобусаў і іншай тэхнікі за 2024 год. А ўжо ў наступным годзе планка яшчэ вышэй — 3000 адзінак. Гэтыя амбіцыі дапаможа рэалізаваць новы аўтобусны завод, які цяпер будуецца.

Увесь транспарт завода на гэты год ужо раскуплены, таму ідзе фарміраванне партфеля заказаў на 2025-ы.

«Сёння ў кантрактных абавязацельствах у завода ўжо знаходзіцца каля 1300 адзінак, тыя, што засталіся 400 — гэта канкрэтныя праекты», — заявіў Дормаш.

Прадстаўнік прадпрыемства падзяліўся стратэгіяй, якая дазволіць задавальняць попыт і дасягаць высокіх прыбыткаў. МАЗ будзе спецыялізавацца на вытворчасці нізкапольнага гарадскога транспарту з кампанентамі ўласнай вытворчасці.

Плюс у завода ёсць некалькі навінак — гэта турыстычны аўтобус МАЗ-350 і перонны аўтобус МАЗ 271.

Не будзе закінута і вытворчасць грамадскага транспарту на электрычнай цязе, таксама ў планах на 2024 год — вырабіць 320 сучлененых аўтобусаў.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1