У Расіі заяўляюць аб маштабнай атацы ўкраінскіх беспілотнікаў. Па звестках Мінабароны РФ, збілі 50 дронаў.

  • 26 — над тэрыторыяй Белгарадскай вобласці;
  • 10 — у Бранскай вобласці;
  • 8 — у Курскай вобласці;
  • 2 — над Тульскай вобласцю.

Таксама па адным дроне збілі над тэрыторыямі Смаленскай, Разанскай, Калужскай і Маскоўскай абласцей.

У Смаленскай вобласці паведамляецца аб прылёце па нафтабазе (на відэа). Улады рэгіёна пацвердзілі пажар. База, як пішуць расійскія СМІ, належыць «Лукойлу».

У Белгарадскай вобласці беспілотнікі скінулі выбуховыя прыстасаванні на сяло Пораз, дзе загінулі два чалавекі.

У Бранскай вобласці пасля падзення БПЛА загарэўся аб'ект энергетычнай інфраструктуры. У Калужскай вобласці дрон узарваўся каля электрападстанцыі.

Клас
33
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0