44-гадовы нецвярозы мужчына вярнуўся ўвечары дадому і ўключыў гучна музыку на тэлефоне.
Было ўжо позна, і дачка-адзінаццацікласніца папрасіла выключыць музыку. Але тата не сунімаўся, паведамляе міліцэйскі тэлеграм-канал.
Тады дзяўчынка падышла і адключыла гук. Мужчына ўдарыў яе кулаком па твары і, паваліўшы на канапу, спачатку стаў душыць перадплеччам, а затым дзвюма рукамі.
На крыкі прыбегла бабуля, адцягнула гора-бацьку і выклікала міліцыю.
Чытайце таксама:
П'яны дрывасек без дай прычыны ўдарыў нажом у грудзі чалавека ў аўтобусе ў Мінску
У Варшаве банда падлеткаў напала на школьніка-беларуса. Яго выхоўвае маці палітзняволенай
0
5
1
0
1
9