Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што на гэты момант існуе толькі прапанова ўнесці папраўкі, але закона такога яшчэ няма. Сама Ціханоўская і яе Офіс на сувязі з дэпутатамі Сейма і спрабуюць іх пераканаць адмовіцца ад прыняцця паправак у такім выглядзе.

«Уцекачы ад палітычнага пераследу і так не могуць вярнуцца дадому, каб дапамагчы блізкім, наведаць пахаванне сваякоў або паказаць дзецям родныя мясціны. А тыя, хто можа перасякаць мяжу без страху апынуцца ў турме, робяць гэта не з-за любові да Лукашэнкі або падтрымкі ваеннай агрэсіі супраць Украіны, а па асабістых прычынах», — адзначае Ціханоўская.

«Размаўляючы з еўрапейскімі палітыкамі, я падкрэсліваю: важна ізаляваць рэжым Лукашэнкі, а не беларусаў», — адзначае дэмакратычная лідарка, звяртаючы ўвагу, што рэжым акурат хоча пасварыць беларусаў і літоўцаў, прыкладаючы для гэтага намаганні. І калі нейкія інцыдэнты ўзнікаюць, то беларускія дэмакратычныя сілы самі зацікаўленыя не менш за літоўцаў «выяўляць правакатараў і захоўваць добразычлівыя адносіны паміж людзьмі».

Пры гэтай нагодзе Святлана Ціханоўская звярнулася і да беларусаў:

«Не трэба ездзіць у Беларусь, калі гэта пагражае небяспекай! Добрыя намеры не вартыя таго, каб апынуцца за кратамі. Абмен дакументаў або здзелкі з нерухомасцю не зробяць вас шчаслівымі, калі не будзе магчымасці ўсім гэтым скарыстацца.

І ўжо тым больш не перасякайце мяжу, калі вы ўладальнік гуманітарнай візы або палітычнага прытулку.

Бо гэта не толькі сігнал для рэжыму звярнуць на вас павышаную ўвагу, але і падстава для дзяржаўных органаў Літвы ануляваць дазвол на часовае знаходжанне, калі вы пазначылі як падставу для яго выдачы немагчымасць вярнуцца ў сваю краіну».

Чытайце таксама:

У Сейм Літвы ўнеслі законапраект аб пазбаўленні ДНЖ беларусаў, якія часта ездзяць на радзіму

Колькі беларускіх фірмаў і іх работнікаў рэлакавалася ў Літву?

У Літве зарэгістраваныя 63 тысячы беларусаў з ДНЖ. Але з'явілася новая тэндэнцыя

Клас
30
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
5