Украінцы па-ранейшаму складаюць першую па колькасці групу замежнікаў у Літве. Але калі ў пачатку года ў краіне іх было больш за 86 тысяч, то ў канцы сакавіка стала крыху больш за 74 тысячы, піша BNS.

«На другім месцы беларусы, яны ўсё яшчэ растуць, але ў апошнія месяцы іх рост запаволіўся. Гэта звязана з больш строгімі праверкамі, якія мы праводзім, а таксама з тым, што працадаўцы арыентуюцца на іншыя краіны», — кажа дырэктар Дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайце.

У канцы сакавіка ў Літве было зарэгістравана амаль 63 тысячы беларусаў з ДНЖ. У параўнанні з 1 студзеня мінулага года колькасць нашых суайчыннікаў вырасла амаль на 29 працэнтаў.

Колькасць расійскіх грамадзян у Літве застаецца стабільнай — крыху больш за 15 тысяч.

Па словах дырэктара Дэпартамента міграцыі, позіркі літоўскіх кампаній у пошуках патэнцыйных супрацоўнікаў змясціліся з Беларусі і Украіны на Сярэднюю Азію і Індыю.

«Узбекістан, Кыргызстан, Таджыкістан і Казахстан — новыя краіны, з якіх працадаўцы вязуць працоўную сілу. (…) Большасць з Узбекістана», — сказала Э.Гудзінскайце.

Так, колькасць узбекаў вырасла за апошні час з 1800 да 9700. Грамадзяне Кыргызстана на пачатак года налічваюць амаль 2 тысячы, колькасць грамадзян Таджыкістана вырасла да 6,3 тысячы, Індыі да 5,2 тыс. Але значную частку індусаў складаюць студэнты. 

Большая частка прыезджых з Цэнтральнай Азіі — гэта нізкакваліфікаваныя рабочыя, якія прыязджаюць працаваць кіроўцамі і будаўнікамі.

Тады як у Літве пражывае больш за 6000 высокакваліфікаваных замежнікаў, у асноўным грамадзяне Беларусі і Расіі, якія працуюць у ІТ-кампаніях.

Чытайце таксама:

Дэпартамент міграцыі Літвы пракаментаваў сітуацыю з мужам Карач: ён своечасова не прадоўжыў свой ДНЖ

Беларусам у Вільні звоняць і просяць пакінуць Літву. Што адбываецца?

Літва праверыць 18 тысяч беларусаў, якія пасяліліся ў краіне да ўведзеных у 2022 годзе абмежаванняў

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2