Аляксандр Зінчанка. Фота: ФК «Арсенал»
Па ўзросце футбаліст трапляе пад мабілізацыю нават па старым заканадаўстве — па новым законе, які ўступіў у сілу ў чацвер, мінімальны ўзрост мабілізацыі быў паніжаны да 25 гадоў, і Зінчанку спыталі, ці паедзе ён на радзіму ваяваць, калі яго прызавуць.
«Думаю, што адказ ясны. Паеду», — адказаў Зінчанка.
Таксама ён распавёў, што ахвяраваў каля 1 млн фунтаў стэрлінгаў (1,26 млн даляраў) на дапамогу людзям ва Украіне.
Чытайце таксама:
Зяленскі падпісаў шэраг законаў, датычных мабілізацыі
Украіна нарошчвае вытворчасць уласнай зброі, але ці дастаткова хутка?
Зяленскі: Украінскім войскам удалося стрымаць расійскі наступ