Прынцэса Кейт і кароль Карл ІІІ у снежні 2023 года. Фота: Samir Hussein/WireImage / Getty Images

Прынцэса Кейт і кароль Карл ІІІ у снежні 2023 года. Фота: Samir Hussein/WireImage / Getty Images

Кароль Вялікабрытаніі Карл III ганарыцца Кейт Мідлтан за яе адважнае рашэнне распавесці грамадскасці пра сваё захворванне, заявіў прадстаўнік Букінгемскага палаца, паведамляе Reuters.

Кароль «вельмі ганарыцца Кэтрын за яе смеласць прамаўляць так, як яна прамаўляла», гаворыцца ў заяве. У Букінгемскім палацы адзначылі, што Карл III падтрымліваў «самы цесны кантакт са сваёй улюбёнай нявесткай» на працягу апошніх тыдняў пасля таго, як яны разам правялі час у бальніцы.

Раней Кейт Мідлтан паведаміла ў сваіх сацсетках, што ў яе дыягнаставалі рак. Прынцэса Уэльская распавяла, што пра захворванне стала вядома пасля аперацыі, якую яна перанесла ў студзені. Цяпер яна на раннім этапе праходжання курсу хіміятэрапіі.

Чытайце таксама:

Прынцэса Уэльская Кейт Мідлтан паведаміла, што ў яе рак

У прэсе з'явіліся першыя фота прынцэсы Уэльскай пасля рэтушаванай фатаграфіі. Яна на фота пасміхаецца

Інфармацыя пра смерць Карла III аказалася фэйкам

Клас
11
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
6
Сумна
32
Абуральна
16