На Палессі русіфікуюць стэлу з назвай горада, дзе большасць людзей лічыць роднай беларускую мову 4
Дзяржпрадпрыемства «Жыткавіцкі камунальнік» абвясціла тэндар на будаўніцтва новага ўязнога знака горада. Яго хочуць усталяваць на ўчастку паблізу прымыкання мясцовай аўтадарогі да трасы «Гомель — Кобрын». На гэта хочуць выдаткаваць 50 тысяч рублёў (звыш 15 тысяч даляраў), піша «Флагшток».
Да дакументацыі дзяржзакупаў прымацаваны праект знака — на шэрай стэле размешчаны герб горада і надпіс па-руску: «Житковичи».
Цяпер на тым жа месцы стаіць арыгінальны ўязны знак з драўлянымі фігурамі, дэкаратыўнымі элементамі і назвай горада на беларускай мове.
Жыткавіцкі раён лічыцца адным з самых беларускамоўных у Гомельскай вобласці. Па выніках перапісу насельніцтва 2009 года амаль 83% жыхароў Жыткавіцкага раёну назвалі роднай беларускую мову.
Пачатак выканання прац запланаваны ўжо на сакавік, а здаць абʼект павінны ў чэрвені.
Загад з Масквы прыйшоў, пох на вашыя адсоткі беларускамоўных, бо ніхто не супраць, каб прыбралі бедненькую мову. Бачу і чую, ніхто, паўтару, ніхто не размаўляе па-беларуску ў Мінску, ні ў крамах, ні на Камароўцы, ні ў паліклініках, ні ў школах, як на цуд нейкі глядзяць, добра, шчэ твар не абяцаюць разьбіць. Прайгралі двубой дырэктару саўгаса, абсікаліся па-беларуску размаўляць, бо саромімся. Сёрбаем лыжкамі далей.