Дзесяць чалавек затрыманыя ў Грузіі за розныя злачынствы, звязаныя з наркотыкамі, паведамляе Newsgeorgia.ge са спасылкай на прэс-службу МУС.

Сярод абвінавачаных — грамадзяне Грузіі, Беларусі і Ізраіля. У іх ліку двое ўмоўна асуджаных непаўналетніх, і яшчэ трое асоб маладзейшых за 30 гадоў.

Затрыманні праходзілі ў Тбілісі, прыгарадным пасёлку Панічала, горадзе Азургеці і Батумі. Удзел у аператыўна-следчых мерапрыемствах прымалі розныя падраздзяленні паліцыя і супрацоўнікі Службы дзяржбяспекі Грузіі.

Па выніках рэйдаў канфіскаваныя 440 таблетак экстазі, да 3 кг опію-сырца, 31 Упакоўка «бія», какаін, марыхуана, гашыш, субаксон, амфетамін.

Па выніках ператрусу у дамах двух меркаваных наркагандляроў у Панічала выяўлена вялікая колькасць наяўных грошай — 97,3 тысячы даляраў, 6 тысяч лары, 2,8 мільёна расійскіх рублёў.

У Аджарыі разам з грашыма паліцыянты знайшлі ў доме падазраванага матэрыялы, неабходныя для ўпакоўкі наркотыкаў, электрычныя шалі, сігнальны пісталет і патроны.

Чытайце таксама:

У Кіеве журналісты знайшлі прадаўца яду, які актыўна гандлюе ім на анлайн-рынку самагубцаў

Якая сітуацыя з наркотыкамі на фронце?

Ва Украіне за наркотыкі затрымалі беларускага добраахвотніка. Пагражае да 12 гадоў

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1