метамфетамін Метамфетамин Methamphetamine

Крышталізаваны метамфетамін. Фота: Wikimedia Commons

Сітуацыя з украінскага боку

Як паказала даследаванне Global Initiative, вайна ва Украіне садзейнічае росту спажывання наркотыкаў сярод салдат, асабліва сінтэтычных рэчываў. Рынак апошніх у перыяд з 2021 па 2023 год вырас больш за ўсе падобныя рынкі ў свеце.

Як піша выданне, звычайна спажыванне пачынаецца з актыўных ці былых наркаманаў, якіх прызываюць у армію без неабходнага медычнага агляду.

Некаторыя салдаты выкарыстоўваюць наркотыкі як сродак эскапізму, іншыя — каб адпачыць пасля некалькіх бяссонных начэй пад пастаяннымі абстрэламі. Іншым проста сумна. Ёсць і тыя, хто ўжывае наркотыкі, каб не страціць пільнасць — бо немагчыма ні на секунду заплюшчыць вочы, калі вораг знаходзіцца ўсяго за некалькі метраў.

Як адзначаецца ў даследаванні, лінія фронту стала выгадным рынкам для многіх людзей, якія займаюцца гандлем наркотыкамі. Вайскоўцам плацяць больш, чым звычайным цывільным, і некаторыя салдаты гатовыя траціць гэтыя грошы на забавы — жанчын, алкаголь або наркотыкі.

Гэта робіць іх лёгкай мішэнню для тых, хто ўцягнуты ў наркагандаль, — ад мясцовых жыхароў, якія вырошчваюць марыхуану ў сябе ў двары, да арганізаваных груп. Гэтыя злачынныя групоўкі нават пераносяць свае лабараторыі бліжэй да зоны баявых дзеянняў, каб скараціць транспартныя выдаткі.

Як сцвярджаецца ў матэрыяле, гераін і какаін практычна зніклі з унутранага рынку. Самым папулярным стаў канабіс. Побач з гэтым імкліва пашыраецца новы наркотык, вядомы як «солі для ваннаў». Ён замяняе папулярны метамфетамін, на які візуальна падобны.

Наркотыкі на фронт трапляюць рознымі спосабамі. Невялікія партыі дастаўляюць у пасылках поштай, замаўляюць праз анлайн-платформы. Таксама іх прывозяць непасрэдна самі добраахвотнікі. У гандаль уцягнутыя цывільныя асобы, напрыклад, таксісты. Не трэба забывацца і пра бальніцы, дзе можна набыць як легальныя, так і нелегальныя наркотыкі.

Як пішуць аўтары, ёсць падставы меркаваць, што гэтыя наркотыкі ў масавым парадку пастаўляюцца вайскоўцам, якія знаходзяцца на перадавой, прычым вядучую ролю ў гэтым адыгрываюць буйныя наркакартэлі.

Як сцвярджаецца ў матэрыяле, мала таго, што наркаманія на фронце расце, дык яшчэ і ўкраінскі ўрад не ў поўнай меры вырашае гэтую праблему, а асноўны цяжар нясуць валанцёрскія арганізацыі і дарагія прыватныя рэабілітацыйныя цэнтры.

Сітуацыя з расійскага боку

Падобным чынам выглядае сітуацыя і з расійскага боку лініі фронту. Як пісала інтэрнэт-выданне «Вёрстка», на фронце наркотыкі спажываюць 10-15% вайскоўцаў у кожнай дывізіі. Наркакур'еры на акупаваных тэрыторыях возяць мефедрон і «солі» проста да акопаў.

Па словах суразмоўцаў выдання, галоўны драйвер спажывання наркотыкаў — нудота. Гарэлка ў параўнанні з наркотыкамі не аказвае ніякага эфекту. У выніку перадазіроўкі з'яўляюцца звычайнай рэччу.

На фронт трапляюць і наркаманы са стажам, што сведчыць пра нядбайнасць медычных камісій.

Забароненыя рэчывы, па словах суразмоўцаў выдання, можна набыць у мясцовых жыхароў і ў таксістаў. Іх могуць даставіць так званыя «прафесійныя праваднікі» — мясцовыя, якія маюць дамоўленасці з КПП і праводзяць людзей праз іх.

Салдатам наркотыкі могуць прывезці валанцёры, якія падтрымліваюць расійскую армію і возяць на фронт тэхніку ды прадметы першай неабходнасці. Таксама наркатычныя рэчывы дастаўляюць з камандзіровак іншыя таварышы па службе.

Рэкламай «соляў» распісаныя будынкі ў Данецку і Марыупалі. Па словах мясцовых жыхароў, пасля вайны цэны на наркотыкі ўзраслі ў шэсць разоў. Расійскія кантрактнікі і мабілізаваныя могуць дазволіць сабе наркотыкі па высокіх цэнах дзякуючы выплатам ад дзяржавы, якія прыходзяць ім на карткі «Мір». Купіць наркотыкі праз тэлеграм-боты можна пераводам з карты на карту.

Адметна, што калі вайскоўцаў, якія ўжываюць наркотыкі, судзяць, то ім не даюць крымінальныя тэрміны, а адпраўляюць у атрады «Шторм-Z». Гэтыя атрады ідуць самай першай лініяй на «мясныя штурмы».

Скрын відэа 666_mancer / X (Twitter)

Скрын відэа 666_mancer / X (Twitter)

А некалькі месяцаў таму інтэрнэт ускалыхнулі кадры з відэа працэсу «выхавання» расійскіх салдат іх саслужыўцамі. Салдат абвінавацілі ў распаўсюджанні на фронце «соляў». Ужыўшы гэтыя рэчывы, расійскія байцы не змаглі ваяваць і аказаць падтрымку іншаму падраздзяленню, якое патрапіла пад абстрэл УСУ.

Чытайце яшчэ:

Ва Украіне за наркотыкі затрымалі беларускага добраахвотніка. Пагражае да 12 гадоў

«Другая армія свету» паказала прыклад выхавання байцоў

«Пасля ранення ў ім нешта надламалася». Саслужыўцы пра беларускага добраахвотніка, затрыманага за наркотыкі

Клас
4
Панылы сорам
9
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
16
Абуральна
8

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?