Верхні скрыншот — «Медыязоны» ад 25 жніўня 2020-га, ніжні зроблены сёння
Цяпер калі вы дасылаеце эмодзі са сцягам Беларусі, то яно не пераўтвараецца ў анімацыю ў колерах беларускага нацыянальнага сцяга. Замест яго паказваецца чырвона-зялёны.
Тэлеграм перастаў увогуле паказваць анімаваныя сцягі — імаверна, праз гэта і адбылася змена.
Адметна таксама, што змяніліся і старыя выявы сцягоў, якія публікавалі незалежныя медыя і каналы з 2020 года.
Скрыншот з тэлеграм-канала «Нашай Нівы», зроблены сёння
Нагадаем, 25 жніўня 2020-га платформа Telegram замяніла чырвона-зялёную анімацыю эмодзі беларускага сцяга на бел-чырвона-белы ў знак падтрымкі руху за свабодныя выбары і супраць гвалту ў Беларусі. Ад сёння на платформе замест бел-чырвона-белага з'яўляецца чырвона-зялёны сцяг.
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»