Яшчэ 5 лютага «Свободный Жлобин» паведамляў, што ў мясцовым чаце «Дыялог з уладай» грамадзяне задавалі пытанне, ці можна ставіць на падворках расійскія сцягі, бо такія выпадкі ўжо былі зафіксаваныя. Ім адказаў асабіста начальнік мясцовага РАУС Віталь Падзярун: «У гэтым выпадку адсутнічаюць падставы для пачатку адміністрацыйнага працэсу».

Праз некалькі дзён грамадзяне ў тым жа чаце запыталіся, ці можна ў такім выпадку вывешваць на падворках і ўкраінскія сцягі? Адказам было абцякальнае сцвярджэнне, што «на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь рэкамендуецца ўстаноўка сцяга Рэспублікі Беларусь». У цяперашняй сітуацыі такі адказ відавочна трэба трактаваць як тое, што талеравацца ўкраінскі сцяг нават на асабістым падворку не будзе.

Са свежага фотафакта ў телеграм-канале «Свободный Жлобин» бачна, што прарасійска настроеныя жыхары горада карт-бланшам, дадзеным ім начальнікам мясцовай міліцыі, ахвотна карыстаюцца.

Чытайце таксама:

«Па такіх «абвінавачаннях» можна перасаджаць усіх прыкормленых прапагандыстаў». Прарасійская сталіністка Мірсалімава пракаментавала сваю справу

«Мы параіліся, і я вырашыў». У Гомелі даведаліся думку жыхароў адносна назвы прыпынку, а пасля яе проста праігнаравалі 

Прарасійскія актывісты спрабавалі накруціць галасы супраць імёнаў выбітных беларусаў

Клас
3
Панылы сорам
28
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
79