Фота: baraholka.onliner.by

Фота: baraholka.onliner.by

На «Барахолцы» Onlíner ёсць аб'ява: прадаюцца абісінскія кацяняты (тры дзяўчынкі) па 3200 рублёў. Паведамляецца, што абісінцы нарадзіліся ў сертыфікаваным клубным гадавальніку Abimax у лютым, у новы дом могуць з'ехаць у красавіку. Чаму ж яны такія дарагія?

— Гэта не так ужо і дорага за чыстакроўнага абісінца, — растлумачыў аўтар аб'явы Максім. — Кацяняты такой пароды можна знайсці і за 500 рублёў, але калі вы папытаеце ў прадаўца дакументальныя доказы чыстакроўнасці жывёлы, то звычайна аказваецца, што пацверджанняў няма. А ў нас усе дакументы ёсць.

— Прадаць я магу не любому ахвотнаму. Я на ментальным узроўні спрабую адчуць чалавека і зразумець, ці можна яму аддаваць кацяня, ці няма ў пакупніка схільнасці да гвалту. Таксама не аддам абісінца сям'і, дзе ёсць зусім маленькія дзеці, — распавёў Максім.

Больш за тое, мужчына прапісаў у дамове пункт аб тым, што, калі ён даведаецца, што да ўжо прададзенага кацяняці ўжываюць гвалт, прадавец можа забраць яго з сям'і.

Чытайце таксама:

Экзатычныя канкурэнты коцікаў. Якіх незвычайных хатніх гадаванцаў можна сустрэць у беларускай правінцыі

У тыктоку захапляюцца мінчуком, які едзе ў метро з трусікам. Але не ўсё так адназначна

У Крыжаноўскага згубілася котка. Навагоднюю ноч яна правяла на вуліцы

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2