«Сёлета Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета прапануе для дыктоўкі тэкст, прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, якому належаць гэтыя простыя і мудрыя словы: «Я — беларус, мая родная мова — беларуская».

Прыняць удзел у дыктоўцы — ці нават арганізаваць яе — можа кожны. Дыктоўку можна правесці ў школе, ва ўніверсітэце, у любой публічнай прасторы, на працы ці з сябрамі.

Тэкст дыктоўкі будзе дасланы ўсім арганізатарам, якія звернуцца праз пошту [email protected].

«Далучайцеся ўсёй Беларуссю, дзе б вы ні былі! Не сумняюся, словы нашага класіка, лідара Адраджэння пранікнуць у сэрцы ўдзельнікаў дыктоўкі і падтрымаюць нацыянальны гонар і любоў да роднай мовы», — гаворыць Аліна Коўшык.

Чытайце таксама:

Абвешчаны літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава. Прыз — выданне кнігі

Выставу да юбілею Быкава згортваюць праз 10 дзён пасля адкрыцця

Як Васіль Быкаў разбіраўся ў камп'ютары. Паглядзіце, які мілы артэфакт ёсць у музеі ФОТАФАКТ

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0