Відэа здарэння паглядзела некалькі механікаў і сышліся ў меркаванні, што тэхнічна немагчыма, каб прычынай руху аўто сталі сабакі, расказвае АНТ.
«Маторны адсек, дзе няма, як правіла, праводкі — што яны маглі перагрызці? Нават калі перагрызлі, малаімаверна, што машына завядзецца», — разважае Віктар Кожух, дырэктар СТА.
Ён тлумачыць, чаму сабакі ні пры чым.
«Бо мусіць быць заведзены ключ у становішчы запальвання і плюс нейкае замыканне стартэра. Гэта не можа зрабіць сабака ніякім чынам».
Сабакі, што жывуць у тым барысаўскім двары і аказаліся на месцы здарэння. Скрын відэа АНТ
Механік мяркуе, што чалавек не паставіў на ручны тормаз механічную каробку перадач і машына пакацілася нейкім чынам.
«Можа быць, у гэты момант знаходзіліся сабакі, збег абставін, спужаліся, запрацавала аварыйка», — дадае ён.
Чытайце таксама:
У Жодзіне машына пакацілася і наехала на двухгадовае дзіця
«З моманту куплі прайшло 1,5 тыдня, а тут такое!» Беларус купіў BELGEE X50 і адразу знайшоў праблемы
У Барысаве аўтамабіль самавольна паехаў і ўрэзаўся ў іншы. Яго «запусцілі» сабакі ВІДЭА