pogoda.by
7 лютага ўмовы надвор'я будзе вызначаць цыклон, які перамяшчаецца з Балтыйскага мора на Маскоўскую вобласць Расіі. Чакаецца перавага воблачнага надвор'я.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж), ноччу і раніцай па паўночным усходзе прагназуецца моцны снег, месцамі наліпанне мокрага снегу.
Раніцай і днём месцамі па паўночным усходзе галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер у многіх раёнах краіны моцны парывісты.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад -7°С па паўночным усходзе да +7°С па паўднёвым захадзе, максімальная днём 0..+6°С, па поўдні краіны да +8°С.
Атмасферны ціск уначы будзе інтэнсіўна падаць, днём — расці.
Чытайце таксама:
Нас чакае два дні мярзотнай слоты, але месцамі +9°С, а ў чацвер вернецца сапраўдная зіма
А на Гомельскім Палессі ўжо паводка
Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна. Гэтыя прыкметы заўсёды спраўджваліся